Людміла Андрэеўна Пастаялка
Людміла Андрэеўна Пастаялка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзіслаў Аляксеевіч Астапенка | ||||||
Пераемнік | Віктар Пятровіч Рудэнка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 жніўня 1941
|
||||||
Смерць |
6 сакавіка 2007 (65 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Дзеці | Ірына Сцяпанаўна Абельская | ||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Людміла Андрэеўна Пастаялка (17 жніўня 1941, пасёлак Жданы Лохвыцкага раёна Палтаўскай вобласці, УССР — 6 сакавіка 2007, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2002—2005).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 17 жніўня 1941 года ў Палтаўскай вобласці ва Украіне.
У 1964 годзе скончыла Кіеўскі медыцынскі інстытут.
З 1964 па 1973 гады працавала ўчастковым лекарам-тэрапеўтам Брэсцкай дзіцячай паліклінікі.
У 1973—1992 гады — урач-педыятр, загалчык аддзяленнем, намеснік галоўнага ўрача па лячэбнай працы Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы. З чэрвеня 1992 года — галоўны ўрач Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы.
У кастрычніку 2001 года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь прызначана першым намеснікам Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
30 ліпеня 2002 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 409 прызначаная Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[2].
4 сакавіка 2004 года абрана старшынёй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
27 снежня 2005 года Указам Прэзідэнта № 629 вызвалена ад пасады Міністра аховы здароўя ў сувязі з пераводам на іншую працу[3].
З 28 снежня 2005 года і да сваёй смерці з’яўлялася старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дэмаграфічнай бяспецы і сацыяльнаму развіццю.
Памерла 6 сакавіка 2007 года[4]. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» (11 лістапада 2003) — «за заслугі ў ахове здароўя насельніцтва, арганізацыі і аказанні лячэбна-прафілактычнай дапамогі»
- Ордэн Пашаны (2007)
Зноскі
- ↑ http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-133215&strq=l_siz=20
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 ліпеня 2002 №409 "Аб прызначэнні Л.А.Пастаялкі Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь" (руск.)(недаступная спасылка) (2002). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2019. Праверана 14 чэрвеня 2015.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 629 "Аб вызваленні Л.А.Пастаялкі ад пасады Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь" (руск.) (2005).
- ↑ Памерла Людміла Пастаялка
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
- Міністры аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся 17 жніўня
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ў Лубэнскім раёне
- Памерлі 6 сакавіка
- Памерлі ў 2007 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Заслужаныя ўрачы Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Нарадзіліся ў Лохвыцкім раёне
- Педыятры Беларусі
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Намеснікі міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь